BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу прыняў удзел у пасяджэнні Гандлёвай панэлі Усходняга партнёрства ў г. Брусэлі

20 чэрвеня 2018 г. у г. Брусэлі (Бельгія) адбылося пасяджэнне Гандлёвай панэлі Усходняга партнёрства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Мерапрыемства сабрала каля 50 удзельнікаў - прадстаўнікоў Еўракамісіі, а таксама арганізацый 10 краін.

У ходзе пасяджэння Міжнародным гандлёвым цэнтрам (ICT) прэзентавана створаная ў 2017 г. Служба падтрымкі гандлю Усходняга партнёрства EuroMed Trade Helpdesk, якая заклікана садзейнічаць у прадастаўленні актуальнай інфармацыі, неабходнай экспарцёрам краін Усходняга партнёрства для працы на рынках ЕС.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі магчымасць стварэння падобных рэсурсаў у сваіх краінах, распавялі аб існуючых інструментах падтрымкі экспартнай дзейнасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу выступілі з прэзентацыяй магчымасцяў партала www.export.by для аказання інфармацыйнай падтрымкі прадпрыемствам-экспарцёрам. Цікавасць удзельнікаў таксама прыцягнула пляцоўка www.icetrade.by - адзіны інфармацыйны рэсурс, які змяшчае звесткі аб патрэбах і закупках прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі і іншых краін.