BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу наведала прадстаўнік інвестыцыйнага банка BPI France


22 чэрвеня 2018 г. Нацыянальны цэнтр маркетынгу наведала рэгіянальны дырэктар па краінах Еўропы і ў Расіі Французскага дзяржаўнага інвестыцыйнага банка BPI France Iзора дэ Кромьер.

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу правялі прэзентацыю эканамічнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымасцяў Нацыянальнага цэнтра маркетынгу па аказанні садзейнічання беларускім і замежным кампаніям у наладжванні ўзаемавыгаднага партнёрства.

Бакі абмеркавалі пытанні інтэнсіфікацыі беларуска-французскага супрацоўніцтва, надаўшы асаблівую ўвагу такім напрамкам, як сумесны выхад прадпрыемстваў Беларусі і Францыі на рынкі краін Паўночнай Афрыкі, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі. Г-жа дэ Кромьер прапанавала Нацыянальнаму цэнтру маркетынгу арганізаваць візіт беларускіх кампаній з мэтай удзелу ў міжнародным форуме «Inno Génération», які праводзіць BPI France 11 кастрычніка бягучага года ў г. Парыжы. Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі як рэальнага сектара эканомікі, так і банкаўскіх колаў.

Як адзначыла прадстаўнік BPI France, сумеснае правядзенне бізнес-місій, онлайн-відэаканферэнцый і іншых дзелавых мерапрыемстваў для беларускіх і французскіх прадпрымальнікаў, у тым ліку пры садзейнічанні агенцтва Business France, з'яўляецца адным з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва BPI France і Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Да ведама: BPI France - інвестыцыйны банк Французскай Рэспублікі. Пасля рэарганізацыі ў структуру банка ўвайшло французскае агенцтва па страхаванні экспартных рызыкаў Кафас. Арганізацыя прадастаўляе фінансаванне як буйным дзяржаўным прадпрыемствам, так і дробнаму прыватнаму бізнесу, інвесціруе ў дробныя стартап-кампаніі і займаецца страхаваннем экспартных рызыкаў. З сакавіка 2018 года банк змяніў сваю палітыку ў дачыненні да страхавання рызык французскіх кампаній, якія жадаюць экспартаваць сваю прадукцыю ў Рэспубліку Беларусь, адмяніўшы ўсе абмежаванні.