BY
EN RU BY

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прынялі ўдзел у міжнародным эканамічным форуме «Славацкія дні ў Гародні»

У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў Беларусі і Славакіі, дзелавых колаў і дзяржаўных устаноў дзвюх краін. У рамках форуму была арганізавана кантактна-кааперацыйная біржа, на якой прадпрымальнікі з абедзвюх краін абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Славацкай Рэспублікай у галіне інфармацыйных тэхналогій, энергетыкі, фармацэўтыкі, лёгкай прамысловасці, вытворчасці і апрацоўкі прадуктаў, авіяцыі.

Дырэктар філіяла Нацыянальнага цэнтра маркетынгу ў г. Гродна Алена Войтка выступіла з прэзентацыяй на тэму развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж беларускімі і славацкімі кампаніямі, асвятліла пытанні асваення славацкага рынку, тэндэнцыі яго развіцця і пытанні вядзення паспяховага бізнесу ў гэтай краіне. Таксама ў ходзе прэзентацыі дырэктар філіяла прадставіла магчымасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу па аказанні падтрымкі беларускім прадпрыемствам-экспарцёрам пры выхадзе на рынак Славацкай Рэспублікі.

Да ведама: Славакія - краіна з эканомікай, якая дынамічна развіваецца. З'яўляецца членам Еўрапейскага саюза з 2004 г. У 2017 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Славакіяй склаў 160 млн USD. Невялікая адлегласць паміж краінамі, блізкасць культурных традыцый, добразычлівае стаўленне жыхароў Славакіі да Беларусі робяць гэтую краіну прывабнай для айчынных кампаній.