BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу запрашае да ўдзелу ў выставе FoodExpo Kyrgyzstan

З 16 па 18 красавіка 2019 г. у г. Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка) у трэці раз пройдзе Міжнародны выставачны форум «Тыдзень харчовай індустрыі ў Кыргызскай Рэспубліцы». Нацыянальны цэнтр маркетынгу арганізуе ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у гэтым форуме на калектыўным стэндзе Рэспублікі Беларусь.

Плошча экспазіцыі Міжнароднага выставачнага форуму - 2500 м2. У рамках дадзенага мерапрыемства будуць праходзіць наступныя спецыялізаваныя выставы:

FoodExpo Kyrgyzstan (прадукты харчавання);

FoodTechExpo Kyrgyzstan (абсталяванне для харчовай прамысловасці);

Horeca Bishkek (абсталяванне, тавары і паслугі для аснашчэння прадпрыемстваў грамадскага харчавання);

UpackExpo Kyrgyzstan (упаковачная прадукцыя);

HalalFoodExpo (халяль-індустрыя). Таксама пройдуць конкурсы «Лепшы прадукт FoodExpo Kyrgyzstan 2019» і «Лепшы алкагольны напой FoodExpo Kyrgyzstan 2019».

Цэнтральнай падзеяй дзелавой праграмы стане Міжнародная канферэнцыя харчовай прамысловасці FoodForum, на якой будзе магчыма правесці прамыя сустрэчы пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання з прадстаўнікамі вядучых гандлёвых сетак Кыргызстана.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком арганізатара дадзенай выставы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Прапануем удзельнікам калектыўнага стэнда:

  • распрацоўку індывідуальнага дызайн-праекта стэнда;

  • афармленне і будаўніцтва стэнда;
  • рэкламна-інфармацыйную падтрымку;
  • арганізацыю В2В-перамоваў у рамках выставы;
  • браніраванне гасцініц, білетаў;
  • суправаджэнне на ўсіх этапах падрыхтоўкі і правядзення выставы.

Больш падрабязную інфармацыю аб браніраванні плошчаў і ўмовах удзелу можна атрымаць у аддзеле выставачнай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу. Кантактная асоба: Святлана Базылік; тэл. +375 (17) 328 46 24; e-mail: bazylik@icetrade.by.

Запрашаем прыняць удзел у выставе на калектыўным стэндзе Рэспублікі Беларусь!

да даведкі:

Тавараабарот з Кыргызстанам па выніках 2018 г. склаў $ 130,9 млн, на тым ліку экспарт - $ 120,3 млн, імпарт - $ 10,6 млн. На кыргызскі рынак за тры кварталы 2018 г. было імпартавана беларускіх прадуктаў харчавання на суму $ 24,3 млн. Гэта цукар і кандытарскія вырабы; гатовыя або кансерваваныя прадукты з мяса хатніх курэй; соль; мяса буйной рагатай жывёлы; сыр; шакалад і іншыя какавазмяшчаючыя прадукты; вінаградныя віна; салодкае печыва; солад і іншыя прадукты.

Асноўнымі таварнымі пазіцыямі, якія імпартуе Кыргызстан з іншых краін, з'яўляюцца: вада, у т. ч. мінеральная і газаваная; шакалад і іншыя какавазмяшчаючыя прадукты; мука; хлеб; кандытарскія вырабы; пірожныя; печыва і іншыя хлебапякарныя вырабы; кашы для дзіцячага харчавання; безалкагольныя напоі. Гэтыя тавары беларускіх вытворцаў могуць быць запатрабаваны ў Кыргызстане.