BY
EN RU BY

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прынялі ўдзел у Міжнароднай бізнес-канферэнцыі «Інавацыі - шлях да паспяховай інтэграцыі»

Магчымасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу па аказанні садзейнічання беларускім і замежным кампаніям у развіцці супрацоўніцтва былі прэзентаваныя 16 ліпеня на пляцоўцы міжнароднай біржы кантактаў «Інтэграцыя, партнёрства і інавацыі» у рамках мерапрыемстваў Міжнароднай бізнес-канферэнцыі «Інавацыі - шлях да паспяховай інтэграцыі» у г. Віцебску.

Пра паслугі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу распавёў дырэктар філіяла ў г. Віцебску Усевалад Первіцкі. Прадстаўнікоў расійскіх кампаній, у прыватнасці, зацікавіла інфармацыя аб удзеле ў працэдурах закупак у Рэспубліцы Беларусь на электроннай гандлёвай пляцоўцы Цэнтра і магчымасць арганізацыі дыстанцыйнага навучання.

Міжнародны форум праходзіць у Віцебску з 16 па 18 ліпеня 2018 г. У ім прымаюць удзел больш за 100 прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання, прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, Літоўскай Рэспублікі, усіх абласцей Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства прымеркавана да XXVIІ Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

17-18 ліпеня беларускія і замежныя госці наведаюць шэраг прадпрыемстваў, а таксама выставу-кірмаш «Малы бізнэс у фестывальным Віцебску».