BY
EN RU BY

Зацверджаны новыя тэрміны правядзення Сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2020» у Дубаі

Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС інфармуе аб пераносе тэрмінаў правядзення Сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2020" у г. Дубаі на адзін год. Такое рашэнне прыняла Генеральная асамблея Міжнароднага бюро выстаў у сувязі з пандэміяй каранавіруса. Такім чынам, сусветны выставачны форум адбудзецца ў перыяд з 01 кастрычніка 2021 г. па 31 сакавіка 2022 г. с захаваннем ранейшай афіцыйнай назвы - «EXPO 2020 Dubai».

Рашэнне па змене даты правядзення сусветнай выставы было прынята на падставе дыстанцыйнага галасавання, у якім прынялі ўдзел 113 з 117 дзяржаў-членаў арганізацыі, якія маюць права голасу: за перанос тэрмінаў прагаласавалі 113 краін, супраць і ўстрымаліся не было. Рэспубліка Беларусь таксама падтрымала ініцыятыву ўрада ААЭ аб пераносе выставы.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі выступае аператарам Нацыянальнага павільёна нашай краіны на «EXPO 2020 Dubai».