BY
EN RU BY

Галіновая відэаканферэнцыя пра экспарт сельгаспрадукцыі ў Кітай прайшла ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу

27 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС Беларусі прайшла галіновая відэаканферэнцыя "Экспарт у КНР сельскагаспадарчай прадукцыі". Гэта другая імпрэза з цыклу онлайн-відэаканферэнцый з удзелам замежных устаноў Рэспублікі Беларусь па пытаннях дыверсіфікацыі рынкаў збыту і парадку атэстацыі прадпрыемстваў на права паставак сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання на рынкі краін далёкага замежжа.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, эксперты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

У фармаце відэаканферэнцыі кіраўнікі і спецыялісты знешнеэканамічных і маркетынгавых службаў зацікаўленых у пастаўках у Кітай прадпрыемстваў-вытворцаў харчовай прадукцыі атрымалі магчымасць задаць пытанні экспертам. Удзельнікі змаглі атрымаць актуальную інфармацыю аб умовах вядзення знешнегандлёвай дзейнасці у КНР. Адбылося абмеркаванне пытанняў дыверсіфікацыі рынкаў збыту і парадку атэстацыі прадпрыемстваў на права паставак сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання на рынак КНР для беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў. Былі вызначаны асноўныя праблемы, звязаныя з экспартам у КНР беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама шляхі іх вырашэння.

У прыватнасці, былі абмеркаваны магчымасці пастаўкі мясных кансерваў, дзіцячага мяснога харчавання і мукі, а таксама алгарытм падачы заяўкі на ветэрынарную атэстацыю і права паставак мясной прадукцыі на рынак Кітая.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха зьвярнуўся да Амбасады з прапановай распрацаваць алгарытм дзеянняў па прасоўванні мясной прадукцыі на рынак Кітая і размясціць яго на сайце Export.by, як на пляцоўцы, кансалідуючай вялікую колькасць экспартна-арыентаваных прадпрыемстваў і якая спрыяе прасоўванні беларускага экспарту ў цэлым.

Да онлайн фармату таксама змаглі падлучыцца філіялы Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, размешчаныя ва ўсіх абласных цэнтрах нашай краіны.