BY
EN RU BY

У Нацыянальным цэнтры маркетынгу прайшла сустрэча з Паслом Казахстана

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскар Бейсенбаеў наведаў Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі.

У ходзе візіту пасол адзначыў, што ў апошнія гады існуе станоўчая дынаміка двухбаковых адносінаў паміж Беларуссю і Казахстанам, у тым ліку, дзякуючы падпісанню Дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва і правядзенню шэрагу мерапрыемстваў па падтрымцы экспартнай дзейнасці. Гэта дазволіла павялічыць долю Казахстана ў агульным тавараабароце Беларусі з 12% да 15%. Казахстанскі бок зацікаўлены ў павелічэнні колькасці беларускай прадукцыі на сваім рынку.

«Адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам традыцыйна дружалюбныя», – сказаў у сваю чаргу дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Валерый Садоха. Ён выказаў згоду з станоўчай дынамікай тавараабароту і інфармаваў, што тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае каля 40 суб'ектаў, створаных з удзелам беларускага капіталу, дзейнічае 8 сумесных зборачных вытворчасцей. Паводле статыстыкі партала Export.by, больш за 770 беларускіх кампаній зацікаўлены ў выхадзе на рынак Казахстана.

Пасол таксама азнаёміўся з дзейнасцю і магчымасцямі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС. Асаблівая цікавасць была праяўлена да магчымасці супрацоўніцтва ў сферы дзяржзакупак. Спецыялісты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС пададуць Пасольству Казахстана адпаведны рэгламент для казахстанскіх кампаній, якія жадаюць прыняць удзел у працэдурах закупак у Рэспубліцы Беларусь. Мяркуецца наступная публікацыя дадзенай інструкцыі ў СМІ Казахстана. Таксама бакі дамовіліся разгледзець магчымасць правядзення навучальнага семінара па дзяржзакупках для казахстанскіх зацікаўленых кампаній.