BY
EN RU BY

У Нацыянальным цэнтры маркетынгу адбылася відэаканферэнцыя з латвійскай арганізацыяй Belarus Corporation

12 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС Беларусі прайшла рабочая відэаканферэнцыя з кіраўніцтвам латвійскай арганізацыі Belarus Corporation, якая з'яўляецца універсальнай структурай для рэалізацыі праектаў экспартнай накіраванасці беларускіх і еўрапейскіх прадпрыемстваў.

На сустрэчы дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха, Старшыня праўлення Belarus Corporation Аляксандр Пятроў і генеральны дырэктар Belarus Corporation Вікторыя Дубавая абмеркавалі вектары магчымага супрацоўніцтва.

Па выніках сустрэчы ў мэтах інфармацыйнай падтрымкі знешняга гандлю Беларусі дасягнута дамоўленасць аб заключэнні Мемарандума аб узаемаразуменні паміж арганізацыямі. Рэалізацыя Мемарандума прадугледжвае арганізацыю сумесных відэаканферэнцый, семінараў, а таксама выкарыстанне Карпарацыяй рэсурсу Партала інфармацыйнай падтрымкі экспарту Export.by для інфармавання беларускага бізнесу аб магчымасцях працы на латвійскім і еўрапейскім рынку.