BY
EN RU BY

У Нацыянальным цэнтры маркетынгу адбылася сустрэча з Паслом Венгрыі

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгерскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Жолт Чутора наведаў Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі.

У ходзе візіту Пасол адзначыў традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж краінамі і высокую двухбакавую цікавасць, якую праяўляюць суб'екты гаспадарання, да развіцця паспяховых гандлёва-эканамічных адносін. Так, шэраг беларускіх прадпрыемстваў машынабудаўнічай галіны, такіх як "МТЗ-Холдынг", ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынгу "БелаўтаМАЗ", холдынг "Белкамунмаш", вядуць актыўную дзейнасць па пашырэнні сваёй прысутнасці на рынку Венгрыі.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Валерый Садоха у сваю чаргу адзначыў раўнамернае размеркаванне экспарту і імпарту паміж краінамі у 2019 годзе, высокія паказчыкі не толькі сыравінных паставак, але і гатовых вырабаў на рынак Венгрыі. У прыватнасці, экспарт чыгуначных, трамвайных вагонаў і трактароў, а таксама імпарт лекавых сродкаў, каробак перадач і харчовых прадуктаў.

Пасол таксама азнаёміўся з дзейнасцю і магчымасцямі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС. Па выніку сустрэчы, з улікам існуючых абмежаванняў ва знешнеэканамічнай дзейнасці ва ўмовах распаўсюджвання каронавіруса, была дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы календара сумесных мерапрыемстваў для прадстаўнікоў бізнесу ў фармаце онлайн відэаканфэрэнцый. Сярод найбольш перспектыўных тэм разглядаецца супрацоўніцтва ў галінах водазабеспячэння, вытворчасці аўтакампанентаў, віна і напояў, медыцынскіх вырабаў.