BY
EN RU BY

Валерый Садоха узнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі»

Дыпламатычная служба Рэспублікі Беларусь адзначае 100-гадовы юбілей. Гэта важная гістарычная веха для нашай краіны. За высокі прафесіяналізм і вялікія дасягненні на дыпламатычнай ніве, спрыянне павышэнню ролі нашай дзяржавы на сусветнай арэне дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха ўзнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі».

З 1991 г. Валерый Садоха працаваў у сістэме МЗС, ствараў сістэмы нетарыфнага рэгулявання і «экспартнага кантролю».

У 1993 – 1997 гады – першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

З 1997 г., займаючы пасады намесніка Міністра знешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь і намесніка міністра МЗС, Валерый Садоха вёў мэтанакіраваную работу па развіццю гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі партнёрамі.

У 2000 – 2002 гады з'яўляўся Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. За гэты час дамогся стварэння міжпарламенцкай групы па супрацоўніцтве з Беларуссю, ініцыяваў шэраг гандлёвых місій, што дало магчымасць амаль у 5 разоў павялічыць беларускі экспарт у Вялікабрытанію, павялічыць брытанскія інвестыцыі ў Беларусь у 3 разы.

У 2002 – 2004 гады – Пасол па асобых даручэньнях МЗС.

У 2004 – 2009 гады працаваў дарадцам-пасланнікам, кіраўніком гандлёвай службы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. За перыяд работы беларускі экспарт павялічаны больш чым у 2 разы.

У 2009 – 2011 гады – дырэктар Дэпартамента ДВД МЗС. Арганізоўваў працу па распрацоўцы сістэмы мер падтрымкі экспарту, уступлення ў СГА, гарманізацыі гандлёвых рэжымаў. Прымаў непасрэдны ўдзел у перамовах па фарміраванні АЭП, стварэння рэжыму свабоднага гандлю з ЕАСТ, Сербіяй, Новай Зеландыяй.

У 2011 – 2016 гады Валерый Садоха з'яўляўся Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам (у Каралеўстве Тайланд, Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, Каралеўстве Камбоджа, Рэспубліцы Саюз М'янма па сумяшчальніцтве). Пры яго непасрэдным садзейнічанні створана беларуска-в'етнамскае прадпрыемства па зборцы МАЗаў, створана міжпарламенцкая група дружбы Беларусь-В'етнам. Упершыню ў гісторыі ажыццёўлены шэраг візітаў на высокім узроўні ў М'янму, Тайланд, прэзідэнта Лаоса ў Беларусь. Актыўная праца Пасла ў В'етнаме дазволіла дамагчыся бязвізавага рэжыму паездак беларусаў у В'етнам.

Іншыя ўзнагароды Валерыя Садоха: медаль «Вынаходнік СССР», залаты і сярэбраны медалі ВДНГ СССР, медаль «90 гадоў мяжы РБ», медаль Міністэрства юстыцыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, ордэн Дружбы Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, медаль Дружбы Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі.

Калектыў Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі

сардэчна віншуе свайго дырэктара

з ганаровай заслужанай узнагародай!