BY
EN RU BY

Практычны семінар па прасоўванні экспарту беларускіх прадпрыемстваў прайшоў у г. Віцебску

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу 3 кастрычніка 2018 г. у г. Віцебску правялі для прадпрыемстваў і арганізацый практычны семінар «Эфектыўныя інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў. Забеспячэнне закупак тавараў, работ і паслуг у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой».

Мерапрыемства прайшло на базе Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. У ім прынялі ўдзел больш за 130 чалавек - кіраўнікоў і спецыялістаў аддзелаў па маркетынгу і рэкламе, знешнеэканамічнай дзейнасці, закупках, продажах і збыце прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. У прыватнасці, гэта ГА «Віцебскі канцэрн» Мяса-малочныя прадукты», ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», ААТ «Віцебскдрэў», ЗАТ Аршанская АПТФ «Свiтанак», ААТ «Паставымэбля», ААТ «Оршасырзавод», Кандытарская фабрыка «Віцьба», ААТ «Сцяг індустрыялізацыі», УП «Глыбоцкі малочнакансервавы завод», ААТ «Малако», ААТ «Віцебскія дываны» і іншыя.

У сваім звароце да ўдзельнікаў старшыня камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна заўважыла, што перад вобласцю стаяць сур'ёзныя задачы па развіцці экспарту, і выказала надзею, што вынікам мерапрыемства стане павелічэнне аб'ёмаў паставак на замежныя рынкі.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха паведаміў, што мерапрыемства праводзіцца ў рамках выканання даручэння Міністэрства замежных спраў па аказанні інфармацыйнай і арганізацыйнай падтрымкі беларускім прадпрыемствам у развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці. «Экспарт - важны складнік дзейнасці прадпрыемстваў. І сёння мала вырабляць і прадаваць, неабходна пастаянна сачыць за зменамі на рынку і адпавядаць новым умовам», - удакладніў Валерый Садоха. Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу на перспектывы ўступлення Беларусі ў СГА і заўважыў, што прадпрыемствам прамысловасці і будаўнічай галіны прыйдзецца перабудоўваць сваю працу, а што тычыцца перапрацоўчай прамысловасці, уключаючы харчовую, то тут прадпрыемствы змогуць атрымаць пэўныя выгады ад уступлення.

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу расказалі пра тонкасці правядзення маркетынгавых даследаванняў, пошуку пакупнікоў і дзелавых партнёраў, эфектыўным удзеле ў выставах. Размова таксама ішла аб фарміраванні правільных рэкламных паведамленняў з дапамогай паліграфічнай прадукцыі і аб магчымасцях выкарыстання інтэрнэт-пляцовак для прасоўвання айчынных тавараў на знешнія рынкі - на прыкладзе аналізу сайтаў экспарцёраў і працы з парталам Export.by. Асобнай тэмай стаў удзел у замежных закупках і таргах.

Акрамя таго, была анансаваная серыя бясплатных онлайн-семінараў для прадпрыемстваў і арганізацый з удзелам беларускіх пасольстваў за мяжой. Графік правядзення гэтых мерапрыемстваў у бліжэйшы час будзе даступны на сайце www.ncm.by.

Удзельнікі практычнага семінара змаглі задаць пытанні і атрымаць вычарпальную інфармацыю па напрамках дзейнасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу. Мерапрыемствы ў такім фармаце плануецца правесці і ў іншых абласных цэнтрах Беларусі.