BY
EN RU BY

Візіт турэцкай дэлегацыі ў Нацыянальны цэнтр маркетынгу

11 верасня адбыўся дзелавы візіт у Нацыянальны цэнтр маркетынгу дэпутата турэцкага горада Хатай М. Гюзелмансура і намесніка Гандлёвага саветніка Пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь С. Кучука.

Бакі абмеркавалі патэнцыйныя накірункі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перспектыўныя інвестыцыйныя праекты, магчымасці арганізацыі сумесных мерапрыемстваў. Была дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы абедзвюма бакамі маркетынгавай інфармацыі, якая тычыцца перспектыўных пазіцый двухбаковага гандлю, з мэтай далейшага ўзаемадзеяння.

У межах сустрэчы была праведзена азнаямляльная прэзентацыя паслуг Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.