BY
EN RU BY

Магчымасці супрацоўніцтва абмяркуюць на беларуска-інданезійскай відэаканферэнцыі па пытаннях бізнесу і гандлю

Нацыянальны цэнтр маркетынга МЗС Беларусі сумесна з аб'яднаннем «Indonesia Trade, Tourism and Investment Club» (ITTIC) арганізуе другую беларуска-інданезійскую відэаканферэнцыю па пытаннях бізнесу і гандлю. Мерапрыемства ініцыявана з улікам нарастальнай зацікаўленасці інданэзійскіх дзелавых колаў да вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі і адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданэзія і Пасольства Рэспублікі Інданезія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь.

Відэаканферэнцыя будзе прысвечана інданезійскаму рынку спажывецкіх тавараў і асаблівасцям, якія варта ўлічваць замежным кампаніям, зацікаўленым у ажыццяўленні паставак прадукцыі ў гэтую краіну. Да катэгорыі спажывецкіх тавараў, запатрабаваных у Інданэзіі, адносяцца тавары для дзяцей і немаўлят, хатні тэкстыль, прадукты харчавання (малочная, кансервавая і бакалейная прадукцыя), корм для хатніх жывёл, медыцынскія прэпараты. Асабліва высокім попытам на дадзеным рынку карыстаюцца касметычныя тавары.

З інданезійскага боку плануецца ўдзел кампаній, зацікаўленых у прасоўванні сваёй прадукцыі на рынак ЕАЭС, а таксама патэнцыйных імпарцёраў беларускай прадукцыі.

Відэаканферэнцыя адбудзецца 21 кастрычніка 2020 г. на платформе ZOOM. Працоўная мова - англійская.

Нацыянальны цэнтр маркетынга запрашае да ўдзелу беларускія прадпрыемствы, якія маюць на мэце дыверсіфікацыю экспарту спажывецкіх тавараў. Звяртацца ў Аддзел знешнеэканамічных сувязяў па тэл.: +375 (17) 328 46 25 або на электронную пошту: oms@icetrade.by

Даведачна: Інданезія, дэманструючы ўстойлівыя тэмпы эканамічнага развіцця на ўзроўні 5% у год, уваходзіць у топ-20 найбуйнейшых эканомік свету. Акрамя таго, Інданезія c насельніцтвам больш за 200 млн чалавек займае адно з вядучых месцаў у свеце па аб'ёме ўнутранага рынку.