BY
EN RU BY

Сустрэча з гандлёвым саветнікам Пасольства Узбекістана прайшла ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу

3 снежня Нацыянальны цэнтр маркетынгу наведаў саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Зафар Амона.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам. Зафар Амон адзначыў, што нашы дзяржавы на палітычным узроўні маюць моцныя дружалюбныя сувязі, але, разам з тым, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва мае нерэалізаваны патэнцыял. У свеце і ў Беларусі недастаткова ведаюць аб магчымасцях Узбекістана, у прыватнасці, аб яго экспартных пазіцыях. Таму Пасольства падрыхтавала каталог прадпрыемстваў-экспарцёраў Узбекістана і просіць садзейнічання Нацыянальнага цэнтра маркетынгу для інфармавання дзелавога асяроддзя Беларусі пра гэты маркетынгавы прадукт.

Бакамі былі абмеркаваны магчымасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу па аказанні садзейнічання кампаніям Узбекістана ў вывучэнні рынку Беларусі, пошуку партнёраў, арганізацыі ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у выставах ва Узбекістане, а таксама відэаканферэнцый, семінараў і форумаў як у Беларусі, так і ва Узбэкістане.