BY
EN RU BY

Выйшаў у свет чарговы выпуск часопіса «Export of Belarus», прысвечаны Гродзенскай вобласці

Сёння Гродзенская вобласць з'яўляецца адной з найбольш запатрабаваных пляцовак сярод замежных інвестараў у Рэспубліцы Беларусь. Выгаднае геаграфічнае становішча і мяжа з ЕС ствараюць спрыяльныя ўмовы для стварэння экспартна арыентаваных вытворчасцей. Гродзенскія прадпрыемствы развіваюць гандлёва-эканамічныя адносіны больш як са 115 краінамі свету, і геаграфія экспарту пастаянна пашыраецца.

Аб эканамічных паказчыках рэгіёну, пра найбольш развітыя галіны прамысловай вытворчасці і турыстычный патэнцыял — у новым выпуску часопіса «Export of Belarus».

Гродзенская прадукцыя канкурэнтаздольная і запатрабавана на замежных рынках, пра што сведчыць пастаянна пашыраемая геаграфія экспарту, лічыць старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў. У інтэрв'ю з ім — аб перспектыўных інвестыцыйных праектах, інавацыйных распрацоўках гродзенскіх універсітэтаў і пра поспехі экспартнай дзейнасці прадпрыемстваў.

Генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гроднамясамалпрам» Сяргей Дрэвіч распавёў пра развіццё харчовай прамысловасці ў Гродзенскай вобласці, аб асноўных партнёрах і экспартных напрамках, а таксама аб эфектыўнасці выставачнай дзейнасці холдынгу.

Аб рабоце з буйнымі замежнымі холдынгамі, развіцці транспартнай і лагістычнай дзейнасці і выгадных умовах для інвестараў — у інтэрв'ю з кіраўніком адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» Сяргеем Ткачэнка.

Інфармацыю аб сваёй дзейнасці, таварах і паслугах у часопісе прадставілі таксама прадпрыемствы і арганізацыі Гродзенскай вобласці.

Для даведкі

Рэкламна-інфармацыйны часопіс «Export of Belarus» выдаецца з мэтай інфармацыйнай падтрымкі экспарцёраў. Прызначаны для прадстаўлення экспартнага патэнцыялу беларускіх арганізацый і краіны ў цэлым на рынках замежных дзяржаў.

Выданне будзе распаўсюджвацца на буйных міжнародных выставах у нашай краіне і за мяжой у 2019-2020 гг., у тым ліку на нацыянальных экспазіцыях Рэспублікі Беларусь, а таксама на ХХ Рэспубліканскай універсальнай выставе-кірмашы «Еўрарэгіён» Нёман 2019». Часопісы падаюцца ў замежныя ўстановы Рэспублікі Беларусь для прасоўвання інтарэсаў нашых прадпрыемстваў за мяжой. Электронная версія выдання размешчана на Партале інфармацыйнай падтрымкі экспарту Export.by.