BY
EN RU BY

Выйшаў у свет спецвыпуск «Export of Belarus», прысвечаны рынку фармацэўтыкі, медыцынскіх і аздараўленчых паслуг

У апошнія гады цікавасць замежных грамадзян да беларускай медыцыны ўпэўнена расце. «Гэта прамы вынік велізарнай працы па ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый айчыннай аховы здароўя, інтэнсіўнаму развіццю высокатэхналагічных відаў медыцынскай дапамогі, укараненню новых медыцынскіх тэхналогій і методык лячэння, павышэнню ўзроўня сэрвісу», - лічыць міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Паводле папярэдніх ацэнак, у 2019 г. аб'ём экспарту медыцынскіх паслуг нашай краіны павінен дасягнуць $ 46 млн (у 2018 г. гэты паказчык склаў каля $ 43 млн). У мінулым годзе беларускія клінікі аказалі медыцынскую дапамогу больш за 150 тыс. іншаземцам з 130 краін. Расце сярэдні чэк на аднаго замежнага пацыента: калі ў 2010 г. ён складаў каля $ 85, то цяпер - больш за $ 300.

Поспехамі вытворцаў фармацэўтычнай прадукцыі на экспартным кірунку падзяліўся генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Сяргей Казакевіч. Сёння холдынг аб'ядноўвае 8 арганізацый-удзельнікаў, з 27 арганізацыямі заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве. Холдынг вырабляе больш за 60% аб'ёму айчынных лекавых сродкаў, з іх 44% адпраўляецца на экспарт. Гэта прадукцыя пастаўляецца ў больш чым 30 краін свету, вядзецца актыўная праца па пашырэнні экспартнай геаграфіі.

Традыцыйна высокая цікавасць замежных грамадзян і да беларускіх санаторыяў. Штогод у айчынных здраўніцах адпачывае каля 1,3 млн чалавек, з іх 200 тыс. - госці з-за мяжы, выручка ад экспарту санаторна-курортных і аздараўленчых паслуг складае каля $ 100 млн. На думку дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзя Балбатоўскага, брэндам беларускіх санаторыяў з'яўляецца менавіта медыцынскі складнік. І, дзякуючы бязвізаваму рэжыму, сярэднегадавая колькасць замежных гасцей у беларускіх здраўніцах, размешчаных на бязвізавых памежных тэрыторыях Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, павялічылася ў два і больш разоў.

Поўная версія спэцвыпуску 

даведачна:

«Export of Belarus» выдаецца Нацыянальным цэнтрам маркетынгу пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Часопіс разлічаны на замежную аўдыторыю, мовы выпуску - руская і англійская. Ён будзе распаўсюджвацца на буйных міжнародных мерапрыемствах у нашай краіне і за мяжой, а таксама замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь для прасоўвання інтарэсаў айчынных прадпрыемстваў за мяжой.