BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай турыстычнай выставе Balttour 2019

Нацыянальны цэнтр маркетынгу запрашае да ўдзелу ў 26-й Міжнароднай турыстычнай выставе-кірмашы Balttour 2019, якая пройдзе 1 – 3 лютага 2019 г. у Рызе (Латвія).

Balttour 2019 – самая наведвальная і значная падзея турыстычнай галіны краін Балтыі. Выстава мае вялікае значэнне для прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу, а час яе правядзення дазваляе ацаніць стан рынку і скласці план на новы сезон.

З кожным годам выстава Balttour павялічвае свой маштаб і прымае ўсе большую колькасць экспанентаў і наведвальнікаў: гэта турыстычныя агенцтвы і аператары, санаторыі аздараўленчага і лячэбнага профілю, гасцініцы і SPA & Wellness і інш. Праграмай выставы прадугледжваецца правядзенне бізнес-форуму, у рамках якога анансуюцца апошнія даследаванні ў галіне турпаслуг.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу арганізуе ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у выставе Balttour 2019 на калектыўным стэндзе пад брэндам Belarus. Запрашаем усіх зацікаўленых!

Больш падрабязную інфармацыю аб браніраванні плошчаў і ўмовам удзелу можна атрымаць у аддзеле выставачнай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Тэл. +375 (17) 328 46 24, +375 (29) 349 18 58; e-mail: dragun@icetrade.by. Кантактная асоба: Людміла Драгун.