BY
EN RU BY

Якуцкія прадпрымальнікі зацікаўлены ў пошуку гандлёвых партнёраў у Рэспубліцы Беларусь

12 лістапада Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі прыняў удзел у сустрэчы з дэлегацыяй Рэспублікі Саха (Якуція), арганізаванай Гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У складзе дэлегацыі г. Мінск наведалі прадстаўнікі галіновых міністэрстваў, а таксама вядучыя прадпрыемствы Рэспублікі Саха.

Намеснік начальніка ўпраўлення забеспячэння закупак Аксана Ганчарык прадставіла членам дэлегацыі магчымасці Цэнтра па інфармацыйнай падтрымцы расійскіх кампаній у развіцці гандлёва-эканамічных сувязей з беларускім бізнесам.

У ходзе сустрэчы расійскія кампаніі былі таксама інфармаваны аб умовах удзелу ў працэдурах закупак у Рэспублікі Беларусь, электронных рэсурсах Нацыянальнага цэнтра маркетынгу www.icetrade.by, www.goszakupki.by, www.gias.by.