BY
EN RU BY

Эксперты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прынялі ўдзел у семінары-паседжанні па тэматыцы дзяржзакупак у г. Віцебску

9 жніўня 2018 г. у Віцебскім раённым выканаўчым камітэце адбыўся семінар-пасяджэнне са старшынямі камісій па супрацьдзеянні карупцыі, са спецыялістамі па ажыццяўленню дзяржаўных закупак і з прадстаўнікамі ідэалагічнага актыву Віцебскага раёна.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 60 чалавек: прадстаўнікі райвыканкама, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання раёна, а таксама Віцебскага РАНС, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый камунальнай уласнасці.

У рэжыме онлайн-відэаканферэнцыі перад удзельнікамі семінара выступіла начальнік адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Наталія Тышкевіч з дакладам на тэму «Арганізацыя і правядзенне дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь».

Для Нацыянальнага цэнтра маркетынгу гэта не першы вопыт удзелу ў мерапрыемствах падобнага фармату. Выязныя семінары і выступы ў рэжыме онлайн-відэаканферэнцый з удзелам экспертаў прадпрыемства праходзяць на рэгулярнай аснове.