BY
EN RU BY

Выйшаў у свет нумар часопіса «Кан'юнктура рынкаў», прысвечаны краінам рэгіёну Паўднёвай Афрыкі

Больш за траціну беларускага экспарту ў Паўднёвую Афрыку прыпадае на калійныя ўгнаенні, аднак структура паставак у рэгіён становіцца больш разнастайнай, перш за ўсё за кошт тэхнікі, металапрадукцыі і спажывецкіх бытавых тавараў. Пакуль Беларусь не пастаўляе або пастаўляе ў нязначных аб'ёмах у ПАР, Анголу і Мазамбік найбольш запатрабаваныя там таварныя пазіцыі, аднак у айчынных пастаўшчыкоў ёсць магчымасці павялічыць экспарт у рэгіён.

Аб эканамічнай сітуацыі ў ПАР, Анголе і Мазамбіку і адносінах Беларусі з гэтымі краінамі – у новым выпуску часопіса «Кан'юнктура рынкаў».

ПАР, Ангола і Мазамбік займаюць адпаведна 92-е, 76-е і 151-е месца ў спісе гандлёвых партнёраў Беларусі ў 2017 г. Па выніках 2017 г. сукупны аб'ём імпарту гэтых краін склаў $ 100,71 млрд (0,56% сусветнага імпарту). Аб асноўных імпартных пазіцыях краін Паўднёвай Афрыкі, сярэдняга кошту прадукцыі і перспектывах для беларускіх экспарцёраў – у аглядзе рынкаў рэгіёну, падрыхтаваным спецыялістамі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Поспехі Беларусі ў сферы развіцця сельскай гаспадаркі і прамысловасці выклікаюць цікавасць у шэрагу афрыканскіх краін, адзначае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Аляксандр Сідарук, і пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі ў рэгіён – перспектыўны напрамак гандлёвага супрацоўніцтва. У інтэрв'ю з ім – пра тое, чаму Афрыку называюць кантынентам будучага, якія існуюць механізмы фінансавай падтрымкі беларускага экспарту туды і як паводзіць сябе з паўднёваафрыканскім партнёрамі.

Заснавальнік і старшыня Africa Union Holdings Джэймс Ндамбо распавёў аб інвестыцыйнай прывабнасці Паўднёвай Афрыкі, пра перавагі беларускіх тавараў перад кітайскімі і праектах беларускіх кампаній, паспяхова рэалізаваных у рэгіёне.

Анонс гэтых і іншых матэрыялаў нумара, а таксама падрабязную інфармацыю аб тым, як аформіць падпіску на часопіс, можна знайсці на партале Export.by ў раздзеле «Выданні».

Увага! Ідзе падпіска на часопіс «Кан'юнктура рынкаў» на 2019 г. (друкаваная і/або электронная версія).

Часопіс «Кан'юнктура рынкаў» – выданне для дзелавых людзей, у якім публікуецца эксклюзіўная аналітычная інфармацыя аб стане замежных рынкаў, асаблівасцях працы і шляхах выхаду на іх, аб перспектыўных кірунках развіцця двухбаковых адносін. Часопіс выдаецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.