BY
EN RU BY

ЭКСПА-2020


Што такое ЭКСПА Беларусь на ЭКСПА-2020 Спонсары і партнёры Генеральны камісар Актуальная інфармацыя Кантакты

1. Што такое ЭКСПА

Сусветная выстава ЭКСПА з'яўляецца самай значнай міжнароднай падзеяй выставачнага бізнесу. Гэта не толькі найбуйнейшая міжнародная выстава найноўшых навукова-тэхнічных дасягненняў, але і кантамінацыя гісторыі, традыцый, культуры ўсяго свету. Краіна і месца правядзення ЭКСПА традыцыйна выбіраецца Міжнародным бюро выстаў (МБВ) шляхам галасавання.

Гісторыя сусветных універсальных выстаў ЭКСПА бярэ пачатак з 1851 года. Першая ЭКСПА адбылася ў Хрустальным Палацы Гайд-парку ў Лондане. Выстава атрымала назву «The Great Exhibition of the Works of Industry of All Nations» і стала цэлай вехай у гісторыі прамысловай рэвалюцыі.

Яе наведала каля траціны насельніцтва Брытаніі. У 1855 годзе ініцыятыву правядзення сусветнай выставы падхапілі французы. 

 

Крыштальны палац на Сусветнай выставе 1851 года (Гайд-парк, Лондан)

Эйфелева вежа на Сусветнай выставе 1889 года (Парыж, Францыя)

Выставачная ратонда на Сусветнай выставе 1873 года (Вена, Аўстрыя)

 

 

Пасля вайны арганізатары ЭКСПА сталі надаваць увагу не толькі дасягненням у сферы тэхналогій, але і глабальным пытанням, якія стаяць перад чалавецтвам. Напрыклад, чалавек і яго месца ў свеце, экалогія, урбанізацыя і да т.п. У адпаведнасці з гэтымі пытаннямі кожны раз фармулявалася актуальная тэма сучаснасці і чарговая ЭСКПА атрымлівала новую тэму, у адпаведнасці з якой удзельнікі фармавалі сваю экспазіцыю. Галоўная тэма ЭКСПА 2020 — «Аб'ядноўваючы розумы, ствараем будучыню». 

Сусветныя выставы сталі сімваламі індустрыялізацыі, базай для азнаямлення з разнастайнымі вынаходствамі, найноўшымі тэхналогіямі, самымі прагрэсіўнымі момантамі сучаснасці. 

Цікавыя факты

ЭКСПА-2020

Тэрыторыя выставы ЭКСПА-2020

З 20 кастрычніка 2020 года па 10 красавіка 2021 года Сусветная выстава ЭКСПА будзе арганізавана ў г. Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты). 

Галоўная тэма выставы — «Аб'ядноўваючы розумы, ствараем будучыню» — будзе выкарыстана краінамі-удзельнікамі як інструмент прасоўвання ідэі глабальнага прагрэсу і ўстойлівага развіцця. Тэма выставы ўключае тры звязаныя паміж сабой падтэмы: «Спрыяльная магчымасць» (Opportunity), «Устойлівае развіццё» (Sustainability), «Мабільнасць» (Mobility), якія складаюць тры найважнейшыя рухаючыя сілы сучаснасці.

Пляцоўка выставы паслужыць месцам дэманстрацыі найноўшых ідэй і тэхналогій, платформай для прэзентацыі эканамічнага, інвестыцыйнага, культурнага патэнцыялу краін-удзельніц. Нацыянальныя павільёны не толькі прыцягнуць увагу мільёнаў наведвальнікаў з усіх краін свету, але і прымуць у госці кіраўнікоў дзяржаў, ўрадавыя дэлегацыі, буйных інвестараў, кіраўнікоў кампаній міжнароднага ўзроўню, прадстаўнікоў сусветных СМІ.

Афіцыйнай пляцоўкай для размяшчэння выставачнага цэнтра ЭКСПА-2020 стане новы Dubai Trade Center плошчай у 438 гектараў, спраектаваны спецыяльна для выставы. Архітэктура комплексу будзе спалучаць у сабе інавацыйны дызайн і экалагічнасць. Палова спажыванай ім электраэнергіі будзе здабывацца з узнаўляльных крыніц, а 50% энергіі — генеравацца непасрэдна на месцы правядзення выставы.

ВУ цяперашні час свой удзел у ЭКСПА-2020 пацвердзілі больш за 190 краін свету. Арганізатары чакаюць каля 25 млн. наведвальнікаў. 

Вопыт Беларусі

Беларусь мае паспяховы вопыт удзелу ў выставах ЭКСПА. Упершыню наша краіна прыняла ўдзел у Сусветнай выставе 1998 года ў Лісабоне (Партугалія), затым у 2000 годзе ў Гановеры (Германія). А вось Нацыянальны павільён Беларусі быў упершыню прадстаўлены ў 2010 годзе ў Шанхаі (Кітай), затым у 2015 — у Мілане (Італія) і ў 2017 — у Астане (Казахстан).

Цікавыя факты: 

  • спецыяльна да адкрыцця Нацыянальнай экспазіцыі ў Шанхаі Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь выпусціў сярэбраную памятную манету ЭКСПА-2010, наміналам 20 рублёў, масай 33,62 г, тыражом 5000 штук;
  • на ЭКСПА-2015 у Мілане Нацыянальнай павільён Беларусі прадставіў праект «Кола жыцця» і стаў адным з найбольш наведвальных на Сусветнай выставе; 
  • на ЭКСПА-2017 у Астане (Казахстан) наша краіна прадставіла больш за 50 інавацыйных вынаходак, а таксама сваю найноўшую распрацоўку — гарадскі электробус. Павільён Беларусі увайшоў у топ-15;

Памятная манета «ЭКСПА-2010»

Нацыянальнай павільён Беларусі на ЭКСПА-2015 «Кола жыцця»

Гарадскі электробус на ЭКСПА-2017

 

 

2. Беларусь на ЭКСПА-2020

Наша краіна возьме ўдзел у Сусветнай выставе ЭКСПА-2020 і прадставіць свой павільён. Удзел у ЭКСПА-2020 будзе садзейнічаць вырашэнню шэрагу найважнейшых стратэгічных задач рэспублікі: 

  • Перш за ўсё, гэта іміджавае мерапрыемства, накіраванае на пазіцыянаванне Беларусі на міжнароднай арэне як перспектыўнага і надзейнага партнёра. 
  • Сусветны форум — гэта добрая магчымасць для пошуку новых рынкаў збыту, стратэгічных партнёраў, прыцягнення інвестыцый у высокатэхналагічныя і навукаёмістыя галіны айчыннай эканомікі.
  • Прэзентацыя эканамічнага патэнцыялу нашай краіны, найбольш значных інавацыйных напрацовак, тэхналогій у розных сферах, іх высокай якасці, даступнасці, экалагічнасці дазволіць прадэманстраваць раўнацэннасць айчынных прадуктаў лепшым сусветным стандартам, іх канкурэнтаздольнасць. 
  • Мільёны наведвальнікаў з розных краін свету атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з турыстычным патэнцыялам Беларусі: яе нацыянальнай самабытнасцю, гісторыка-культурнай спадчынай, спартыўнымі дасягненнямі, народным майстэрствам, кухняй, традыцыямі і да т.п.
  • Міжнародны праект —  гэта заўсёды магчымасць вывучыць і выкарыстоўваць вопыт іншых удзельнікаў для развіцця новых тэхналогій у сваёй краіне.
  • Удзел у Сусветнай выставе ў Дубаі будзе спрыяць развіццю навуковага, эканамічнага, палітычнага дыялогу з ААЭ, краінамі-партнёрамі Беларусі па блізкаўсходнім рэгіёне і іншымі зацікаўленымі краінамі сусветнай супольнасці.

Рэалізацыя маштабнага праекта вядзецца з 2017 года. Створаны Арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі Нацыянальнай экспазіцыі. Зацверджаны план падрыхтоўчых мерапрыемстваў на 2018 — 2021 гады. Арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі выступае Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, аператарам – Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі.

Нацыянальны павільён

Павільён Рэспублікі Беларусь размяшчаецца ў зоне «Спрыяльная магчымасць» (Opportunity) і займае агульную плошчу за 1 200 кв. м. 

Канцэпцыя беларускага павільёна пабудавана на «трох «І» — «Інавацыі. Інвестыцыі. Індывід». Гэта тры ўмоўныя зоны прасторы, разнесеныя па паверхах. У зоне «Інавацыі» будуць дэманстравацца апошнія айчынныя распрацоўкі ў сферы навукі і тэхналогій. У зоне «Інвестыцыі» — гісторыі поспеху нашай краіны і патэнцыйныя інвестыцыйныя праекты. У зоне «Індывідуальнасць» можна будзе даведацца пра людзей, якія спрыялі прагрэсу і развіццю Беларусі, а таксама азнаёміцца з яе гістарычным, культурным, турыстычным патэнцыялам. Інфармацыя будзе прадстаўлена на інтэрактыўных экранах, інфакіёсках, тачскрынах, з дапамогай галаграм, пяцібаковай праекцыі і г.д. У тэматычныя зоны і экспанаты будуць канструктыўна ўведзеныя нацыянальныя беларускія матывы і сімвалы. 

Тэматычныя зоны Нацыянальнага павільёна

Графік работы Нацыянальнай экспазіцыі

Міжнародная пляцоўка выставы — гэта вялікія магчымасці для дэманстрацыі дасягненняў і патэнцыялу нашай краіны, добрая перспектыва для развіцця двухбаковых адносін як з краінай-арганізатарам, так і з іншымі краінамі-ўдзельнікамі. Садзейнічаць развіццю бізнес-камунікацый будзе Дзелавая і Культурная праграмы Нацыянальнай экспазіцыі.

Адкрыццё Нацыянальнай экспазіцыі адбудзецца 20 кастрычніка 2020 года. Важным днём для Беларусі на ЭКСПА-2020 стане 22 лістапада 2020 года, калі на Сусветнай выставе будзе адзначацца Нацыянальны дзень Рэспублікі Беларусь. На 23 лістапада 2020 года запланаванае правядзенне Беларускага інвестыцыйнага форуму.

Праца Нацыянальнага павільёна працягнецца з 20 кастрычніка 2020 года па 10 красавіка 2021 года. 

Больш падрабязна аб дзелавой праграме

Прасоўванню іміджу Рэспублікі Беларусь як сяброўскай краіны з самабытнай культурай і ўстойлівымі традыцыямі будзе спрыяць Культурная праграма Нацыянальнай экспазіцыі. 

Больш падрабязна аб культурнай праграме

3.Партнеры

Афіцыйны партнёр
 
Банк-партнёр
 
Партнёры
 

Беларускім арганізацыям і кампаніям прадастаўляецца унікальная магчымасць выступіць партнёрамі Нацыянальнай экспазіцыі нашай краіны на ЭКСПА-2020. 

Прапануем Вам азнаёміцца з с Партнёрскімі праграмамі, распрацаванымі для аптымальнай рэалізацыі задач па прасоўванні іміджу Вашай кампаніі на ЭКСПА-2020. 

Больш падрабязна аб партнёрскай праграме

4. Арганізатар Нацыянальнай экспазіцыі

Арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе ЭКСПА-2020 па даручэнні Урада Рэспублікі Беларусь выступае Міністэрства замежных спраў. Афіцыйным аператарам вызначаны Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі. Для падрыхтоўкі Нацыянальнай экспазіцыі створаны арганізацыйны камітэт на чале з намеснікам Прэм'ер-Міністра Рэспублікі Беларусь І.В. Петрышэнка. 

Генеральным камісарам Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе ЭКСПА-2020 з'яўляецца першы намеснік міністра замежных спраў А.А. Еўдачэнка.

5. АкАктуальная інфармацыя 

Больш інфармацыі на афіцыйных рэсурсах:

6. Кантакты аператара

  • Кіраўнік праекта: Святлана Жыляк, тэл. +375 (17) 222-33-83;
  • Дзелавая праграма: Яўгенія Камарова, тэл. +375 (17) 328-46-25;
  • Партнёрскі удзел: Алена Каляда, тэл. +375 (17) 328-46-24;
  • PR і СМІ: Ірына Саўчанка, тэл. +375 (17) 328-64-83;
  • Электронны каталог Export.by: Дзяніс Ажыгар, тэл. +375 (17) 306-34-78.