Адукацыйны цэнтр
Адукацыйны цэнтр РУП «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР МАРКЕТЫНГА І КАН'ЮНКТУРЫ ЦЭН» прадастаўляе магчымасць атрымаць дадатковую адукацыю, накіраваную на прафесiйнае ўдасканаленне кіраўнікоў і спецыялістаў у галіне забеспячэння закупак (дзяржаўных і за кошт уласных сродкаў заказчыкаў), а таксама знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства. Нашы адукацыйныя праграмы разлічаны як на пачаткоўцаў, так і на прафесіяналаў.
Адукацыйны цэнтр прапануе сваім слухачам два віды праграм: павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў і навучальныя курсы ў форме тэматычных семінараў. Праграмы павышэння кваліфікацыі праходзяць у Мінску на базе Нацыянальнага цэнтра маркетынга.
Адукацыйны цэнтр таксама прапануе правядзенне выязных карпаратыўных семінараў, у тым ліку, у абласных цэнтрах Беларусі.
Адукацыйны цэнтр аказвае адукацыйныя паслугі ў адпаведнасці з ліцэнзіяй № 02100/577 ад 2017/09/05 і сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі № 0000014 ад 2018/01/298.
Па выніках засваення зместу адукацыйнай праграмы слухачы атрымліваюць дакументы дзяржаўнага ўзору.
Перавагі нашых адукацыйных паслуг:
- нашы праграмы пабудаваны на шматгадовым вопыце працы ў сферы забеспячэння закупак і адказах на пытанні тысяч нашых кліентаў;
- нашы выкладчыкі - практыкуючыя спецыялісты;
- наяўнасць у нашых праграмах практычных блокаў па вывучэнні функцыяналу і працы на афіцыйным сайце па дзяржаўных закупках www.icetrade.by і электроннай гандлёвай пляцоўцы www.goszakupki.by;
- мы тлумачым складаныя рэчы простай мовай;
- мы даем інфармацыю кампактнымі блокамі, у якіх няма нічога лішняга;
- на прыкладзе канкрэтных сітуацый мы прапануем гатовыя рашэнні і выразныя алгарытмы дзеянняў, якія зразумелыя і карысныя як пачаткоўцам, так і дасведчаным спецыялістам.
Па пытаннях удзелу ў адукацыйных праграмах тэлефануйце нам па тэл. +375 (17) 203 60 01 або пішыце на e-mail: seminar@ncmps.by