BY
EN RU BY

Міжнароднае супрацоўніцтва

Нацыянальны цэнтр маркетынгу садзейнічае ва ўсталяванні міжнародных бізнэс-кантактаў, арганізуе B2B-сустрэчы і дае зручную пляцоўку для правядзення дзелавых перамоваў з прадстаўнікамі замежных кампаній.

Аддзел знешнеэканамічных сувязяў упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва на пастаяннай аснове ажыццяўляе ўзаемадзеянне з тэрытарыяльнымі упраўленнямі МЗС, а таксама з беларускімі і замежнымі дыппрадстаўніцтвамі ў арганізацыі візітаў замежных афіцыйных асоб і бізнес-дэлегацый у Рэспубліку Беларусь.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу на камерцыйнай аснове аказвае кампаніям комплексныя паслугі па падрыхтоўцы наступных міжнародных мерапрыемстваў:

  • бізнес-канферэнцый, форумаў, пры арганізацыі якіх прадугледжваюцца складанне бізнес-праграмы мерапрыемства, прыцягненне спікераў, у тым ліку прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, бізнесменаў і замежных экспертаў, поўнае тэхнічнае суправаджэнне і сінхронны пераклад, шырокае асвятленне ў СМІ;

  • спецыялізаваных бізнес-місій беларускіх дзелавых колаў за мяжу, а таксама візітаў замежных дэлегацый у Рэспубліку Беларусь. Комплекс паслуг ўключае арганізацыю сустрэч і перамоваў з партнёрамі, наведванне прадпрыемстваў, браніраванне білетаў і гасцініц, транспартнае забеспячэнне і інш.;

  • бізнес-сустрэч і дзелавых перамоваў у фармаце В2В і В2G, уключаючы наведванне зацікаўленных прадпрыемстваў. Ажыццяўляецца папярэдні мэтавай пошук дзелавых партнёраў і контрагентаў - як беларускіх, так і замежных, а таксама гандлёвых прадстаўнікоў, імпарцёраў;

  • онлайн-відэаканферэнцый з удзелам прадстаўнікоў замежных кампаній. Відэаканферэнцыі транслююцца з галаўнога офіса Нацыянальнага цэнтра маркетынгу ў Мінску з падключэннем філіялаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Дзякуючы анлайн-сэрвісу прадстаўнікі беларускіх кампаній могуць правесці дзелавыя перамовы з замежнымі калегамі і партнёрамі, не выязджаючы з Беларусі. Тэматычныя відэаканферэнцыі з удзелам супрацоўнікаў беларускіх пасольстваў і замежных экспертаў дазваляюць атрымаць каштоўную інфармацыю аб умовах выхаду на міжнародныя рынкі, асаблівасцях працы на іх і супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі.

Мы ажыццяўлялі арганізацыю такіх мерапрыемстваў, як:

  • Беларуска-Афрыканскі форум «Беларусь і Афрыка: новыя гарызонты», у якім прыняў удзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Валянцін Рыбакоў. Гасцямі форуму былі больш за 200 прадстаўнікоў беларускіх і афрыканскіх кампаній;

  • бізнес-форум Venezuela Trade Business Meeting, прымеркаваны да VII пасяджэння Беларуска-Венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве;

  • пасяджэнне Сумеснай міжурадавай Беларуска-Іспанскай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве ў пашыраным складзе;

  • Беларуска-Балгарскі бізнес-форум, які адбыўся ў рамках VII пасяджэння Беларуска-Балгарскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве;

  • інвестыцыйны семінар з удзелам беларускіх і польскіх дзелавых колаў, які прайшоў у рамках V пасяджэння Беларуска-Польскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях, і інш.

Нашы канкурэнтныя перавагі:

  • экспертны вопыт у галіне знешнеэканамічнай дзейнасці і правядзенні B2G- і B2B-сустрэч;

  • сістэмнае ўзаемадзеянне з тэрытарыяльнымі упраўленнямі МЗС Беларусі, беларускімі і замежнымі дыппрадстаўніцтвамі, а таксама з сеткай замежных партнёрскіх арганізацый;

  • прафесійнае валоданне замежнымі мовамі;

  • адкрытасць мэтаў і намераў.

Наша мэта - пашырэнне экспартных магчымасцяў вашага бізнэсу!

Кантакты:

тэл.: +375 (17) 328 46 25

e-mail: oms@icetrade.by

Пакінуць заяўку
Прымацаваць файл... — Файл не абраны
Максімум 10 Мб