Маркетынгавыя паслугі
Нацыянальны цэнтр маркетынгу аказвае комплексную інфармацыйна-маркетынгавую падтрымку беларускім і замежным кампаніям у рэалізацыі тавараў / паслуг і развіцці гандлю.
Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Цэнтра з'яўляецца аказанне паслуг па правядзенні шырокага спектру маркетынгавых даследаванняў беларускага і замежных рынкаў, падрыхтоўцы аглядаў рынкаў, якія спрыяюць павышэнню эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці, развіццю бізнесу, выхаду на новыя рынкі збыту і ўмацаванню пазіцый нашых кліентаў.
Больш чым за 20 гадоў працы Нацыянальным цэнтрам маркетынгу назапашаны значны інфармацыйна-рэсурсны патэнцыял для вывучэння як унутранага, так і знешніх рынкаў, маецца доступ да буйнейшых міжнародных інфармацыйна-маркетынгавых і статыстычных баз даных, развіваюцца партнёрскія адносіны са спецыялізаванымі замежнымі кансалтынгавымі кампаніямі.
Мы прапануем:
Комплекснае даследаванне рынку з'яўляецца асновай для прыняцця ключавых кіраўніцкіх рашэнняў, у тым ліку аб выхадзе на замежныя рынкі, а таксама для вызначэння найбольш эфектыўных маркетынгавых інструментаў, якія ўжываюцца ў мэтах паспяховага развіцця кампаніі.
Прадастаўленне інфармацыі аб бягучым стане рынку, у тым ліку вызначэнне драйвераў рынку, тэндэнцый і перспектыў развіцця рынку. Аналіз данных аб імпарце і экспарце прадукцыі, дынамікі і структуры вытворчасці, вызначэнне ёмістасці рынку і попыту на прадукцыю, разлік прагнозаў.
Вывучэнне дзейнасці кампаній, асартыменту прадукцыі і цэн. Аналіз інфармацыі аб аб'ёмах вытворчасці, а таксама фінансавых паказчыкаў кампаній. Аналіз канкурэнтаў дазваляе вызначыць слабыя і моцныя бакі кампаніі ў параўнанні з канкурэнтамі і распрацаваць маркетынгавыя мерапрыемствы, якія накіраваны на ўзмацненне пазіцый на рынку.
Пошук бізнэсовых партнёраў, пастаўшчыкоў і вырабнікоў тавараў / паслуг. Вызначэнне ступені зацікаўленасці спажыўцоў у набыцці прадукцыі заказчыка. Вызначэнне попыту на тавар / паслугу, найбольш значных фактараў, якія ўплываюць на выбар спажыўца. Правядзенне палявых даследаванняў у сферы В2В, а таксама online-апытанняў. Праверка надзейнасці контрагентаў.
Прадастаўленне звестак аб бягучых аптовых і рознічных цэнах на прадукцыю, аналіз цэн канкурэнтаў, дынамікі цэн імпарту / экспарту прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і замежных краінах.
Маркетынгавае даследаванне замежных рынкаў з'яўляецца асновай для прыняцця рашэнняў па маркетынгавай стратэгіі прадпрыемстваў, у тым ліку якія датычацца выхада на новыя рынкі збыту, а таксама ўмацавання прысутнасці на традыцыйных рынках. Даследаванне ўключае ў сябе вызначэнне перспектыўных рынкаў для экспарту, аналіз стану рынку і прагноз яго развіцця, а таксама ўмовы доступу на рынак: тарыфнае і нетарыфнае рэгуляванне (сертыфікацыя), вывучэнне канкурэнтаў і цэн, пошук партнёраў.
Падрыхтоўка аналітычных аглядаў беларускага і замежных рынкаў розных відаў прадукцыі, якія ўключаюць аналіз данных аб аб'ёме рынка, аб знешнегандлёвых аперацыях, дынаміцы цэн і інш.
Прадастаўленне звестак аб закупках доследнай прадукцыі, якія размешчаны на афіцыйным сайце па дзяржаўным закупкам www.icetrade.by, з указаннем заказчыка, аб'ёму закупак, цаны кантракту, кампаній-удзельнікаў і пераможцаў.
Пацвярджэнне адсутнасці / наяўнасці беларускага выробніка тавараў / паслуг і адзінасці пастаўшчыка. Пошук выробнікаў і пастаўшчыкоў прадукцыі / паслуг у краінах ЕАЭС, ЕС, Азіі і Амерыкі. Вывучэнне цэн на прадукцыю і ўмоў пастаўкі.
Нацыянальны цэнтр маркетынгу прапануе выробнікам малочнай прадукцыі аформіць гадавую падпіску на пакет маркетынгавых даследаванняў на выгадных умовах.
Нацыянальны цэнтр маркетынгу прапануе распрацоўку прэзентацыі прадпрыемства і інвестыцыйнай прапановы (бізнэс-плана) на рускай і англійскай мовах (у электронным і друкаваным выглядзе).
Нацыянальны цэнтр маркетынгу прапануе паслугі па правядзенню аўдыту рознічнага гандлю (retail audit), правядзенню маркетынгавых даследаванняў Mystery shopping, Mystery calling, а таксама амнібус.
- Рынак прамысловых тавараў;
- Рынак сельскагаспадарчай прадукцыі;
- Рынак прадуктаў харчавання;
- Рынак будаўніцтва і нерухомасці;
- Рынак будаўнічых матэрыялаў і абсталявання;
- Рынак медыцынскіх паслуг і тавараў;
- Рынак нехарчовых тавараў паўсядзённага попыту і працяглага карыстання;
- Рынак прадукцыі дрэваапрацоўкі;
- Рынак IT-паслуг.
Перавагі работы з намі:
- выканана звыш 10 000 маркетынгавых даследаванняў, у тым ліку рынкаў краін СНД, Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі;
- партнёрскія адносіны больш як са 150 арганізацыямі ў 48 краінах свету;
- цеснае ўзаемадзеянне з міністэрствамі, органамі дзяржаўнага кіравання і замежнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь;
- высокакваліфікаваны персанал, які валодае рознымі замежнымі мовамі;
- філіялы ва ўсіх абласных гарадах Беларусі;
- разумныя цэны і гібкая сістэма зніжак.
Кантакты:
тэл.: +375 (17) 203 58 10, +375 (17) 203 40 36
e-mail: market@icetrade.by