BY
EN RU BY

Партал EXPORT.BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу з'яўляецца распрацоўшчыкам і аператарам партала Export.by, асноўнае прызначэнне якога - падтрымка экспарту, садзейнічанне папулярызацыі беларускіх тавараў і паслуг за мяжой. Рэсурс дэманструе патэнцыял экспарту Беларусі, тут рэгулярна публікуюцца эканамічныя навіны, а таксама аналітычныя матэрыялы пра тарыфнае рэгуляванне ЗЭД ў Беларусі, структуру беларускага экспарту, нетарыфные рэгуляванне ЗЭД і іншая каштоўная інфармацыя для вядзення бізнесу ў Беларусі і за яе межамі.   

Рэсурс створаны пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Партал служыць электроннай вітрынай беларускіх тавараў.

Сёння на Export.by прадстаўлены каталогі з апісаннем 5 200 беларускіх і замежных кампаній з розных сфер і галін і больш чым 16 700 тавараў, паслуг і тэхналогій на рускай і англійскай мовах.

Партал Export.by:

  • дапамагае выгадна прадставіць тавары, паслугі і тэхналогіі ў Інтэрнэце;

  • забяспечвае зручны пошук неабходнага тавару, паслугі або тэхналогіі;

  • дазваляе ўсталяваць прамы кантакт з карыстальнікамі партала, а менавіта вытворцамі і пастаўшчыкамі тавараў і паслуг, аптовымі пакупнікамі;

  • публікуе эканамічныя навіны Беларусі і свету;

  • дапамагае вызначыць перспектыўныя рынкі збыту, атрымаць інфармацыю пра іх асаблівасці;

  • змяшчае інфармацыю аб найбуйнейшых міжнародных выставах і іншых мерапрыемствах;

  • аўдыторыя партала - штомесяц 300 000 наведнікаў з 150 краін.

На партале Export.by прадугледжана зручная і бясплатная рэгістрацыя для беларускіх і замежных кампаній.

На Export.by маюцца краінавыя даведнікі, якія змяшчаюць унікальную інфармацыю пра эканоміку краін, падрыхтаваную пасольствамі Рэспублікі Беларусь за мяжой. У раздзеле «Краінавыя даведнікі» прадстаўлены звесткі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі з іншымі краінамі, тарыфным і нетарыфным рэгуляванні ЗЭД, ключавых пазіцыях імпарту і экспарту краін і іншыя аналітычныя матэрыялы.

Партал Export.by аказвае інфармацыйную падтрымку экспарту, спрыяе прасоўванню беларускіх тавараў, паслуг, тэхналогій, а таксама ўсталяванню бізнес-кантактаў і гандлёвых адносін паміж беларускімі і замежнымі прадпрыемствамі, прыцягненню ў Беларусь замежных інвестыцый і больш глыбокай інтэграцыі айчыннай эканомікі ў сусветную.

Выкарыстоўвайце партал Еxport.by для стварэння станоўчай дзелавой рэпутацыі, павышэння пазнавальнасці брэнда і эфектыўнасці вашага бізнэсу!

Кантакты:

тэл.: +375 (17) 306 34 78

e-mail: Info@export.by

Пакінуць заяўку
Прымацаваць файл... — Файл не абраны
Максімум 10 Мб